#dissidentby Сёння свет адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў, дзе за гады Другой сусветнай вайны загінулі мільёны людзей. Гэта дата нагадвае нам пра жудасны боль, які перажылі ахвяры нацысцкай палітыкі генацыду. Разважаючы пра трагічныя ўрокі мінулага, мы не можам забыцца на сучасныя прыклады рэпрэсій […]
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы па ўсім свеце выйшлі супраць пацучынага карнавалу, актывісты ў Гданьску
Сёння беларусы па ўсім свеце выйшлі супраць пацучынага карнавалу. Нашы актывісты наведалі акцыю ў Гданьску Дзякуй, беларусы Труймяста! Жыве Беларусь!(фота належыць суполцы беларусаў Труймяста і публікуецца з іх дазволу)
Масавая акцыя беларусаў у Варшаве супраць адсутнасці выбараў і рэпрэсій у Беларусі
Масавая акцыя беларусаў сёння праходзіць у Варшаве Пратэстоўцы выступаюць супраць адсутнасці сапраўдных выбараў у Беларусі, гвалту і рэпрэсій на радзіме. Удзельнікі маршу разгарнулі вялізарны бел-чырвона-белы сцяг. Відэа: Люстэрка, Франак Вячорка, LRT
26 студзеня 1990 года беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай
Сябры, а сёння сапраўды важная дата: 26 студзеня 1990 г беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. **** Йду па Менску, нідзе сваёй мовы ня чую.Можа, сьцішана б’ецца пад сэрцам яна?Крывічам хочуць праўду падкінуць чужую,але ж праўда ў народа адвеку адна! За душою адныя мы маем багацьці,нашых продкаў сярмяжных ня зблытаць ні з кім.Гаварыце ж на мове, […]
Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць Psiphon Lantern, TOR, Amnezia VPN перад адключэннем інтэрнэту
Што ўсталяваць перад магчымым адключэннем інтэрнэту Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць: Psiphon Lantern – А тут пра яго падрабязна – А тут як ім карыстацца TOR Amnezia VPN VPN Generator Telegram — праз проксі Падрабязная інструкцыя…
Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць VPN і іншыя інструменты перад магчымым адключэннем інтэрнэту
Што ўсталяваць перад магчымым адключэннем інтэрнэту Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць: Psiphon Lantern – А тут пра яго падрабязна – А тут як ім карыстацца TOR Amnezia VPN VPN Generator Telegram — праз проксі Падрабязная інструкцыя, як падрыхтавацца да блакіроўкі, — на сайце «Вясны».
Пацуки — самыя смешныя жывёлы на планеце, рыхтавалі падстаўны канал два з паловай месяцы
Пацуки – самыя смешныя жывёлы на гэтай планеце. Два з паловай месяцы рыхтавалі падстаўны канал, але не дачакаліся дня “выбараў”. Што такое, неадкладна трэба падбадзёрыць вашага гаспадара?
Святлана Ціханоўская пра дыпфэйк у сацсетках: правярайце інфармацыю і карыстайцеся афіцыйнымі каналамі
Святлана Ціханоўская — пра дыпфэйк, які з’явіўся ў сацсетках Беражыце сябе, правярайце інфармацыю і чытайце толькі афіцыйныя каналы: Telegram | Instagram | Facebook | X | YouTube
Беларусы застаюцца вернымі выбарам 2020 года і патрабуюць свабодных выбараў
Мы, як і мільёны беларусаў, застаемся верныя выбарам 2020-га. Ілжывы дыктатар, які трусліва не прызнаў вынік выбараў, не ведае, што насамрэч “надо” беларусам і Беларусі. Нам недастаткова падвышэння заробкаў і пенсій. Нам патрэбная магчымасць вольна і бяспечна аддаць свой голас за годнага, адукаванага і сумленнага кандыдата, які можа вольна і бяспечна вылучыць сваю кандыдатуру.© Суполка […]
Суд Аршанскага раёна прызнаў сацыяльныя сеткі пра сталінскія рэпрэсіі экстрэмісцкімі
Сацыяльныя сеткі пра сталінскія рэпрэсіі ініцыятывы “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы” у Facebook, “ВКонтакте” i “Одноклассники” прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне прыняў суд Аршанскага раёна і горада Воршы 23 студзеня. Рашэне падлягае неадкладнаму выкананню ў адпаведнасці з артыкулам 314 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса. У забароненых сацыяльных сетках публікаваліся дакументы і ўспаміны пра авяр сталінскіх рэпрэсій. Рашэнне было прынятае […]