Сацыяльныя сеткі пра сталінскія рэпрэсіі ініцыятывы “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы” у Facebook, “ВК…

Сацыяльныя сеткі пра сталінскія рэпрэсіі ініцыятывы “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы” у Facebook, “ВКонтакте” i “Одноклассники” прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне прыняў суд Аршанскага раёна і горада Воршы 23 студзеня. Рашэне падлягае неадкладнаму выкананню ў адпаведнасці з артыкулам 314 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса.

У забароненых сацыяльных сетках публікаваліся дакументы і ўспаміны пра авяр сталінскіх рэпрэсій. Рашэнне было прынятае неўзабаве пасля таго, як даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч распавеў на youtube-канале Orsha.eu аб сваёй кніжцы пра сталінскія рэпрэсіі на Аршаншчыне. Даследчык расказаў аб тым, як ажыццяўляліся незаконныя арышты, катаванні, як выносіліся прысуды і ажыццяўляліся расстрэлы ў сталінскія часы і правёў паралелі з рэпрэсіямі ў сучаснай Беларусі.