Сябры, а сёння сапраўды важная дата: 26 студзеня 1990 г беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.
****
Йду па Менску, нідзе сваёй мовы ня чую. Можа, сьцішана б’ецца пад сэрцам яна? Крывічам хочуць праўду падкінуць чужую, але ж праўда ў народа адвеку адна!
За душою адныя мы маем багацьці, нашых продкаў сярмяжных ня зблытаць ні з кім. Гаварыце ж на мове, што чулі ад маці. Беларусь – Маці нашая – перад усім!