Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Святлана Ціханоўская адзначае Міжнародны дзень валанцёра і дзякуе валанцёрам за адданасць

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская – да Міжнароднага дня валанцёра «Валанцёры і валанцёркі – доказ таго, што словы «мая хата з краю» не пра нас. Вашая гатоўнасць адгукнуцца, падтрымаць, працягнуць руку дапамогі, нават у цяжкія часы, – гэта сапраўдны прыклад чалавечнасці і спагады. Вы заўсёды першымі адгукаецеся на просьбы дапамогі – днём і ноччу, незалежна ад таго, дзе […]

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКАГэта ўжо шосты беларускі элемент у спісе нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. https://nashaniva.com/356669 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Выйшла кніга «Праўда без кампрамісаў» Міколы Дзядка з выбранымі артыкуламі 2015–2020

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Выйшла кніга «Праўда без кампрамісаў» Міколы Дзядка АЧК-Беларусь выдаў кнігу Міколы Дзядка, зборнік ягоных выбраных артыкулаў, напісаных з 2015 па 2020 год да затрымання. Аўтар «Новага часу», публіцыст, блогер і анархіст ужо 1483 дзён знаходзіцца ў палоне. Ягоны тэрмін мусіў скончыцца ў красавіку наступнага года, але турэмная адміністрацыя завяла на яго новую справу за непадпарадкаванне. […]

Зварот да Народа і Прэзідэнта Сакартвэла

Блок Салідарнасьць #Палітыка

Паважаная спадарыня Прэзідэнт, дарагія сябры, браты і сёстры з Сакартвэла! Мы, беларусы, хочам выказаць вам нашу глыбокую падтрымку і салідарнасць у вашай барацьбе за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю. Ваша рашучасць абараняць суверэнітэт і імкненне стаць часткай еўрапейскай сям’і натхняюць нас, бо мы таксама змагаемся за вызваленне нашай радзімы ад аўтарытарызму і чужога ўплыву. Ваша сіла […]

Названы імёны сямі памілаваных палітзняволеных жанчын, якія выйшлі на свабоду

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Імёны сямі памілаваных палітзняволеных жанчынВольга ПатрусаеваАлена ГуцікВалерыя ДрагунТаццяна МакараваНаталля СцёпінаАлена ДуброўскаяІрына Скроб Яны выйшлі на свабоду ў лістападаўскія хвалі памілавання. Іх імёны назваў Юрый Васкрасенскі.

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра выгналі з кірмашу ў Польшчы дзякуючы дзеянням беларускіх актывістаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы Дзякуючы дзеянням беларускіх актывістаў, увагу на прысутнасць мінскіх Z-манашак, звярнулі і польскія медыя, піша @motolkohelp. https://nashaniva.com/356551 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Аляксандр Клачко: Сітуацыя Верамейчыка — толькі вяршыня айсбэргу праблемы падтрымкі беларускіх ветэранаў

Блёк Воля #Палітыка

Старшыня Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы Аляксандр Клачко заявіў, што сытуацыя В.Верамейчыка — гэта толькі «вяршыня айсбэргу», калі многія беларусы, якія ваявалі ва Ўкраіне, не атрымліваюць у Літве, Польшчы і Украіне прытулку і дастатковай падтрымкі. У Вільні прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная справе Васіля Верамейчыка і падтрымцы добраахвотнікаў-ветэранаў, якія ваявалі за вольную Беларусь і […]

Гаротнае становішча паўстанцаў Слуцкага збройнага чыну ў прэсе 100 гадоў таму

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Гаротнае становішча паўстанцаў Слуцкага збройнага чыну ў прэсе 100 гадоў таму Павел Хадзінскі Падзея, якая сёньня пераканаўча і часьцей за ўсё апісваецца як гераічнае супрацьстаяньне беларусаў камуністычнай акупацыі ў 1920 годзе, стагодзьдзе таму таксама займала сваё месца на старонках друку. Давайце зірнем у прэсу тых гадоў. Чытаць падрабязней Чытаць падрабязней без VPN #культура

Творы Караткевіча — жывая літаратура, якая застаецца актуальнай і сёння

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Нейкія недарэчныя словы – “класіка” і “класік”. Ну не пасуюць яны літаратуры і ўвогуле мастацтву. Бо “класіка” – гэта тое, што зроблена “як мае быць”, тое, што ты добра ведаеш і разумееш, але ўсё роўна нібыта месца ёй у музеі пад шклом, а не ў сэрцы. А Караткевіч… Ён рабіў нечаканае. Заўсёды. Актуальная літаратура? Таксама […]

26 лістапада 1930 г. нарадзіўся Ўладзімір Караткевіч — беларускі пісьменнік і патрыёт

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

26 лістапада 1930 г. нарадзіўся Ўладзімір Сямёнавіч Караткевіч «Трэба працаваць. Не для сябе, а для маёй роднай краіны, для Беларусі, якой, калі дазволіць лёс, я паслужу, колькі будзе дадзена дзён, — многа або мала, але да канца,» — так вызначыў ён сваё жыццёвае і творчае крэда. Караткевіч пра тое, што нельга чакаць, каб нехта за […]