Стала вядома пра вызваленне пяці палітвязняў — Уладзімір Балцянкоў — Сяргей Чэкель — Аляксандр Лагута — Арцём Ліцэвіч (на фота) — Уладзімір Апановіч (?)
Выглядае, што ўмовай вызвалення кожнага з іх было выступленне ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання з заявай пра тое, то яны будуць падаваць іск у Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць праваабаронцаў, якія «разгалосілі іх персанальныя звесткі» — а менавіта прызналі палітвязнямі.