Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванніBelarus Women’s Foundation даведаўся імёны чатырох жанчын, якія выйшлі на волю 9 траўня, піша «Наша Ніва». Гэта: 48-гадовая шматдзетная маці Людміла Ліхачэўская. Яе арыштавалі 29 сакавіка 2024 года і асудзілі за «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці» да 2 гадоў калоніі. 65-гадовая Наталля Антонава з Гродна, […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Менск вызвалілі ад расейскіх захопнікаў у 1660 годзе пад кіраўніцтвам Паўла Сапегі
Як Менск вызвалілі ад расейскіх захопнікаў Гэтая сьвяточная падзея адбылася ў 1660 годзе, калі войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Паўла Сапегі здолела выкінуць маскоўскіх акупантаў з горада. Чытаць далей Спасылка без VPN
Святлана Ціханоўская пра Дзень Незалежнасці Беларусі і рэжым Лукашэнкі
Святлана Ціханоўская — да «Дня Незалежнасці Беларусі» «Сёння, 3 ліпеня, рэжым «святкуе» Дзень Незалежнасці Беларусі. На справе ж, канешне, ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе. Краіна як ніколі залежыць ад волі Расіі: рэсурсы, палітычныя рашэнні і нават войскі рэгулююцца Крамлём. Нягледзячы на пастаянныя спробы Лукашэнкі паказаць сябе міласэрным і велікадушным, жыхары […]
Памілаваны амаль усе анархісты, у тым ліку Наста Лойка, паведамілі губазікаўцы
Памілаваны амаль усе анархісты. У тым ліку Наста Лойка Пра гэта паведаміў канал губазікаўцаў. UPD. Губазікаўцы робяць выгляд, што гэта быў іх «жарт». Хутчэй за ўсё, публікацыя сілавікамі інсайдарскай інфармацыі пра вызваленне анархістаў была няўзгодненай зверху.
Памілавалі 16 палітвязняў, сярод якіх восем жанчын і восем мужчын
Памілавалі яшчэ 16 палітвязняў Сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын. Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. У дзевяці асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці. Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае пра змаганне з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram
«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram Кірыла Балахонаў заахвочваў беларусаў далучацца да палка Каліноўскага праз TikTok і быў гатовы за гэта сесці ў турму. Ён расказаў @radiosvaboda, як ставяцца ў зняволенні да маладых, пра мяшаныя пачуцці ад вызвалення і што ён хоча […]
Казімір Чарноўскі стварыў адзін з першых праектаў падводнай лодкі ў Расійскай імперыі
Падводная лодка з турмы: як Казімір Чарноўскі апярэдзіў час Імя Казіміра Чарноўскага — беларускага шляхціча, палітзняволенага і самавука-інжынера — магло назаўжды згубіцца ў гісторыі. Аднак менавіта ён стаў аўтарам аднаго з першых праектаў падводнай лодкі ў Расійскай імперыі. Можна дакладна сказаць, што ён заклаў аснову для будучых дасягненняў у суднабудаванні. І ўсё гэта ён зрабіў […]
Святлана і Сяргей Ціханоўскія на акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Варшаве: стрым у 19:00
Не прапусці стрым з Варшавы! Святлана і Сяргей Ціханоўскія — на акцыі салідарнасці з палітвязняміДалучайцеся да анлайн-трансляцыі са сталіцы Польшчы! Беларуская лідарка ў цэнтры Варшавы сустрэнецца з беларусамі і беларускамі. Але гэтым разам яна будзе не адна, а разам з мужам! Пасля пяці гадоў турмы палітзняволены Сяргей зноў на волі — і зноў гатовы да […]
Сёння дзень нараджэння народнага паэта Пятруся Броўкі, аўтара верша «Пахне чабор»
Сёння – дзень нараджэння народнага паэта Пятруся Броўкі. Ён – не проста адзін з найважнейшых беларускіх паэтаў XX стагоддзя. Пятрусь Броўка – акадэмік і галоўны рэдактар першай Беларускай савецкай энцыклапедыі. Ён пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну, у якой – боль і надзея, праца і каханне, Радзіма і чалавек. Вы дакладна ведаеце адзін з самых […]
Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі пяць гадоў з 25 чэрвеня 2020 года
Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі роўна пяць гадоўЖурналіста арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прызначылі 15 гадоў пазбаўлення волі. Як піша @radiosvaboda, большую частку зьняволення Лосік правёў у наваполацкай калоніі № 1, адміністрацыя якой паўтара году не дазваляла палітвязню камунікаваць з роднымі і атрымліваць […]