Сёння – дзень нараджэння народнага паэта Пятруся Броўкі.Ён – не проста адзін з найважнейшых беларуск…

Сёння – дзень нараджэння народнага паэта Пятруся Броўкі.

Ён – не проста адзін з найважнейшых беларускіх паэтаў XX стагоддзя. Пятрусь Броўка – акадэмік і галоўны рэдактар першай Беларускай савецкай энцыклапедыі. Ён пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну, у якой – боль і надзея, праца і каханне, Радзіма і чалавек.

Вы дакладна ведаеце адзін з самых вядомых ягоных твораў – верш «Пахне чабор». Гэта верш, дзе лірыка і прастата сустракаюцца з глыбокім эмацыйным рэзанансам. Броўка паказаў, што вялікае – у малым: момант кахання, які так і не адбыўся; цішыня вечара; пах звыклай траўкі, што захоўваецца ў памяці на ўсё жыццё.

У апошнія гады фраза «Пахне чабор» ператварылася ў культурны сімвал – напамін пра далікатнасць і стойкасць беларускай ідэнтычнасці. У часы, калі прамое слова падаўляецца, менавіта паэзія дазваляе выказаць самае важнае. «Пахне чабор» гэта пра ўспамін, пра мову, пра Беларусь, якую мы носім у сабе.