Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі роўна пяць гадоўЖурналіста арыштавалі 25 чэрвеня 202…
25.06.2025Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі роўна пяць гадоў
Журналіста арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прызначылі 15 гадоў пазбаўлення волі.
Як піша @radiosvaboda, большую частку зьняволення Лосік правёў у наваполацкай калоніі № 1, адміністрацыя якой паўтара году не дазваляла палітвязню камунікаваць з роднымі і атрымліваць перадачы. У калоніі Ігара часта змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ.
Дар’ю, жонку палітвязня, напачатку 2023 года асудзілі на два гады калоніі за інтэрв’ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. У красавіку 2025 году сілавікі затрымалі малодшага брата Ігара — 25-гадовага Мікіту Лосіка. Яго вінавацяць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” за нібыта перасылку некалькіх фота ў “Беларускі Гаюн”.
Дачцэ Ігара Лосіка Паўліне сёлета споўнілася 6 гадоў. На момант арышту Ігара ёй было крыху больш за год.
Паводле інфармацыі “Свабоды”, ад восені 2024 году Ігара трымаюць ў СІЗА КДБ у Мінску.