Фотафакт: Працоўныя смаргонскага заводу заснулі падчас «дыялогавай пляцоўкі»
Смаргонская «раёнка» апублікавала справаздачу аб правядзенні «адзінага дня інфармавання» на мясцовым ліцейна-механічным заводзе.
Як паведамляе дзяржсмі, галоўнай тэмай сустрэчы стаў даклад на тэму «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу».
Мяркуючы па фота, частка слухачоў заснула падчас мерапрыемства.