Калі вы знайшлі ў паштовай скрыні зялёна-чырвоную паперку з запрашэннем на “рэферэндум”, кінуць свой несапраўдны бюлетэнь у скрыню ды зрабіць іншыя карысныя дзеянні на ўчастку вы можаце 27 лютага па агульным плане.
А сёння і ў бліжэйшы тыдзень вось якія ёсць нагоды наведацца на ўчастак:
праверыць, ці сапраўды вам ісці 27 лютага менавіта па гэтым адрасе, бо ёсць звесткі, што там-сям яны ўжо самі сябе заблыталі з адрасамі ды яўкамі, тасуючы ўчасткі ды людзей на іх
удакладніць уласна адрас, геалакацыю, вуліцы населенага пункта, якія да яго адносяцца ды іншыя дадзеныя па участку — ці супадаюць яны з дадзенымі і ці ўсе яны ёсць на платформе ZUBR
агулам агледзецца навокал — а мо там знойдзецца спіс таемных агентаў чальцоў вашай камісіі на інфастэндзе, у кутку выбаршчыка і г.д., ці можа чальцы, якіх вы ўбачыце на ўчастку, вядомыя вам асабіста,
праверыць свае дадзеныя ў спісах,
па магчымасці зірнуць, ці не зніклі са спісаў тыя вашы суседзі ці сваякі, што з’ехалі з Беларус і наадварот, ці няма там “мёртвых душаў”…
Даведацца, на што яшчэ канкрэтна звяртаць увагу на ўчастку, можна тут ці тут (у Беларусі — праз VPN).
Будзем удзячныя за ўдакладненні па ўчастках і чальцах камісій ў нашы чат-боты @zubr_info_bot и @zubr_in_bot
Гадзіны працы камісій на ўчастках:
СБ 19.02 – 12-14
ПН 21.02 – 17-19
22-26.02 10:00-14:00 і 16:00-19:00
Паважаныя беларусы замежжа! Калі ласка, падзяліцеся нашым заклікам са сваімі роднымі і суседзямі.