Паўночны фатаграфічны цэнтр аб’яўляе набор на дзве праграмы, якія адбудуцца на падземнай даследчай станцыі Callio Lab ў шахце ды бліжэйшых населеных пунктах і на даследчай станцыі ў Нацыянальным парку ды яго ваколіцах. Тэмы рэзідэнцый – назіранне за змяненнем навакольнага асяроддзя і мастацкае даследаванне альтэрнатыўных варыянтаў будучыні. Чакаецца, што мастакі будуць працаваць у супрацоўніцтве з даследчыкамі і мясцовымі супольнасцямі, прапаноўваць тэхналагічна і ідэйна эксперыментальныя праекты. Вынікам павінна стаць паўнавартасная мастацкая праца.
Рэзідэнцыя прапануе: – пражыванне – праезд – тэхналагічную падтрымку – 15000 EUR на іншыя выдаткі.