У суботу здымаем напружанне працоўнага тыдня за прыемнымі размовамі на вязальным клубе Кацярыны і вучымся ствараць новы выраб – кошыкі для рэчаў.
У іх зручна складаць не толькі цыбулю і ручнікі, але і шапкі, шалі, пальчаткі Ён не зойме месца пры змене кватэры, а яшчэ ў ім можа ўтульна размясціцца котка
І, вядома, вы можаце прыходзіць са сваім праектам, працягваць ці пачынаць вязаць нешта з апісанняў мінулых сустрэч (шапкі, падстаўкі пад гарачае).