#стыпендыя ад Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў Цюрыхскага ўніверсітэта, #Швейцарыя
Для каго:#даследчыкі, якія займаюцца гістарычнымі/сучаснымі тэмамі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Калі: 4 месяцы ўвосень.
Чакаецца, што стыпендыят/-ка CEES будзе праводзіць свае незалежныя даследаванні і актыўна ўдзельнічаць у навуковай дзейнасці ўніверсітэта. Цікавяць заяўкі аб геапалітычных тэндэнцыях, транснацыянальных, сацыяльных і культурных пытаннях, эканамічных сітуацыях.
Праграма пакрые: – праезд – медыцынскую страхоўку – візавую падтрымку – стыпендыю – працоўнае месца – доступ да памяшканняў універсітэта.