Калі ласка! У любiмай мове, роднай, наскай,Ах, якiя словы: «Калi ласка!..»Як звiняць яны сардэчнаю с…

Калі ласка!

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: «Калi ласка!..»
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.

Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
— Калi ласка, калi ласка, у хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,

Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзячыне:

— Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Усе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:

— Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмi буйны i не рэдкi —
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi…

— Калi ласка! — наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
— Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,

Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
— Калi ласка!.. — нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы
Пятрусь Броўка, 1970 г.

Калі ласка, давайце не забывацца на карані і размаўляць роднай, пяшчотнай, наскай…
З днём роднае мовы, сябры!

Жыве Беларуская Мова!