Uncloud – некамерцыйная арганізацыя сучаснага мастацтва і музыкі, якая арганізуе #фестываль. Тэма гэта году – даследаванне мяжы паміж фізічнай і лічбавай сферамі. Запрашаюць з перформансамі, аўдыёвізуальнымі праектамі, дыскусіямі і майстар-класамі і г.д. Перавагу аддаюць творам, якія можна адрэфлексаваць разам, у фізічным свеце.
Таксама можна падацца на рэзідэнцыю для распрацоўкі новай працы ў чэрвені або верасні.
Рэзідэнцыя прапануе: – ганарар за праект 800 EUR – вытворчыя выдаткі 200 EUR – прэзентацыя працы на фестывалі.