НЯСМЕШНЫЯ Ў ЦЯБЕ ЖАРТЫ, КУСЬ
(Частка 1)
(Частка 1)
Люты, 2023. Бахмут. Агнявая пазіцыя СПГ-9 “Жыгуль”.
Мой пабрацім больш за смерць баіцца трапіць у палон. У той дзень мы працавалі (стралялі) ў паўночна-усходнім напрамку.
У нейкі момант дзесьці ў адным-двух кілометрах на паўночны-захад ад нас пачуліся інтэнсіўныя гукі бою – ЗСУ працавалі па акупантам з крупнакалібернага кулямета.
Пабрацім пачаў прыслухоўвацца і меркаваць, што рускія могуць прарваць абарону ў тым накірунку. Ен з аўтаматам выйшаў на дарогу і пачаў прыглядацца ў той бок.
Я супакоіў яго, кажучы, што мы не ў часы другой сусветнай жывем: