Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыя музеяў L’Internationale запрашаюць мастакоў. Рэзідэнты будуць супрацоўнічаць з аддзелам адукацыі Музея сучаснага мастацтва. Сабраныя рэзідэнтамі ідэі і распрацаваныя фарматы дзейнасці стануць складнікамі праграмы гэтага музея, а таксама будуць уключаны ў міжнародную сетку абмену досведам адносна мастацтва і культуры як ключавых элементаў дэмакратычнага грамадства.