25.03.2022 загінуў наш пабрацім Зміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор». Гэта гістарычны фотаздымак зроблены ў Ірпене, на абарону якога ў першыя дні поўнамаштабнай вайны, не разважаючы, стаў Зміцер. Прыкладна праз дваццаць хвілін хлопцы патрапяць пад артылерыйскі абстрэл і варожы аскепак забярэ жыццё нашага героя. Сёння мы смуткуем з усім беларускім народам.