Летняя школа па міжнародным праве ад Centrum Mieroszewskiego, #Варшава#Польшча
Для каго:#даследчыкі, аспіранты, маладыя навукоўцы. Калі: 28 жніўня – 1 верасня.
Летняя школа – выдатная магчымасць даведацца пра ўплыў міжнароднага права на гістарычныя падзеі і яго ролю ў працы аналітыкаў і гісторыкаў. Падчас інтэнсіўных заняткаў распавядуць пра асноўныя прынцыпы і нормы міжнароднага права і пра тое, як яно ўплывае на інтэрпрэтацыю гістарычных падзей. Летняя школа прызначана не толькі для навучання, але і для знаёмства з іншымі таленавітымі вучонымі з суседніх краін, якія маюць няпросты гістарычны шлях.
Працоўная мова – англійская.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – харчаванне – удзел у лекцыях і семінарах, адукацыйныя матэрыялы – транспартныя выдаткі да 300 EUR.