Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў красавіку
Вядома пра не менш як 342 затрыманні і пра 316 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага пераследу: прызначана не менш як 70 адміністрацыйных арыштаў і 32 штрафы. Чвэрць затрыманых — жанчыны; Працягваецца пераслед грамадзян за антываенныя выступы і падтрымку Украіны як ахвяры расейскай агрэсіі; Вызваленыя палітвязні паведамляюць новыя звесткі пра катаванні, жорсткае, зняважлівае, бесчалавечнае абыходжанне; У красавіку праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі 62 чалавекі; За месяц «Спіс экстрэмістаў» павялічыўся амаль на 120 чалавек.