Летняя школа па міжнародным праве ад Centrum Mieroszewskiego, #Варшава #Польшча Для каго: #даследчык…

Летняя школа па міжнародным праве ад Centrum Mieroszewskiego, #Варшава #Польшча

Для каго: #даследчыкі, аспіранты, маладыя навукоўцы.
Калі: 28 жніўня – 1 верасня.

Летняя школа – выдатная магчымасць даведацца пра ўплыў міжнароднага права на гістарычныя падзеі і яго ролю ў працы аналітыкаў і гісторыкаў. Падчас інтэнсіўных заняткаў распавядуць пра асноўныя прынцыпы і нормы міжнароднага права і пра тое, як яно ўплывае на інтэрпрэтацыю гістарычных падзей. Летняя школа прызначана не толькі для навучання, але і для знаёмства з іншымі таленавітымі вучонымі з суседніх краін, якія маюць няпросты гістарычны шлях.

Працоўная мова – англійская.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– харчаванне
– удзел у лекцыях і семінарах, адукацыйныя матэрыялы
– транспартныя выдаткі да 300 EUR.

Ддл: 21 траўня.
Падаць заяўку.

#адукацыя #курс #майстар_клас