«Надо пробовать» – новы беларускі #падкаст для карысных справаў ад Vozera MediaУсім, хто ўжо руліць …

«Надо пробовать» – новы беларускі #падкаст для карысных справаў ад Vozera Media

Усім, хто ўжо руліць нейкай ініцыятывай, запускае новы дзвіжовы праект альбо шукае варыянт зрабіць нешта карыснае для свайго кам’юніці, можа быць цікава паслухаць падкаст „Надо пробовать” / ” Трэба спрабаваць”. Гэта аўдыёшоў ад студыі дакументальных спецпраектаў Vozera Media пра і для беларусаў/_к, якім цікава змяняць свет вакол сябе.

Ужо зараз даступныя для праслухоўвання тры выпускі:

“Як сабраць сваю каманду?” – эпізод, прысвечаны пошуку валанцёраў/_к і ў цэлым аднадумцаў. Трэнерка нефармальнай адукацыі Сахарок дае лайфхакі па адаптацыі новых людзей у калектыве, а ўдзельніца праекта Dotyk Яніс Саар падказвае правераныя спосабы знайсці месца ў камандзе кожнай і кожнаму. Іх досвед сапраўды дапаможа не рабіць памылак, якія робяць амаль усё.

“Як гаварыць на сур’ёзныя тэмы ў Instagram і TikTok?”. У гэтым выпуску эксперткамі выступаюць нізавая актывістка Наста Базар і твар беларускага праекту аб гендары і сэксуальнасці «ДазХіп» Кэрал. 28 хвілін насычаны карыснай інфармацыяй пад завязку: з чаго пачаць; якія фарматы шукаць для таго, каб зайсці на пляцоўкі “хуткага” кантэнту; чым прывабныя стрымы; як заваяваць давер падпісчыц і падпісчыкаў і ўтрымаць іх цікавасць.

“Калажы, зіны, вышыўка як спосабы расказаць пра важнае” – размова пра творчыя практыкі, якія дазваляюць без прафесійных #арт-навыкаў прыцягнуць увагу да тэм, якія таго заслугоўваюць, няхай гэта будзе #экалогія, #фемінізм, ментальнае здароўе ці што заўгодна яшчэ. Крафтывістка Яна Сарока расказвае пра вышыўку і «квіроўкі», экаактывістка Маша Гуліна – пра зіны, #квір-артыстка Вікта Грабеннікава – пра калажы. Іх гісторыі натхняюць узяць у рукі іголку з ніткай або нажніцы і старыя часопісы – і зрабіць нешта сваё.

Слухайце „Надо пробовать” на зручных вам платформах:
Spotify | Soundcloud | Castbox | Apple Podcasts | Google Podcasts | Yandex.Music
YouTube

#грамадскія_праекты #актывізм #артывізм #культменеджмент #сацыяльная_праца