Цэнтр новых ідэй абвяшчае тыдзень для актыўных беларусаў і беларусак і арганізуе анлайн-інтэнсіў пра стварэнне і запуск актывісцкіх праектаў. Далучайцеся 28 траўня з 11:00 да 15:00 (па Мінску).
Дэдлайн: 25 траўня
Летняя школа SDG Advocacy 2023 збірае актывіст_ак, прадстаўн_іц НДА, даследч_ыц і эксперт_ак, якія жадаюць палепшыць свае навыкі ў трох накірунках: праваабарончая дзейнасць, наладжванне сувязей, стварэнне кампаній. Школа адвакацыі пройдзе ў Кішынёве (Малдова) з 18 па 23 чэрвеня.
Дэдлайн: 25 траўня
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА», ForumCiv і «Леванія» аб’яўляюць набор на летнюю адукацыйную праграму пра актыўны грамадзянскі ўдзел. Курс пройдзе з 7 чэрвеня па 2 жніўня. Заняткі будуць праводзіцца анлайн кожны чацвер у 18:30 (па Мінску).
Дэдлайн: 28 траўня
Цэнтр новых ідэй запускае Belarus Urban Fellowship 2023. Гэта школа, дзе вы атрымаеце тэарэтычныя і практычныя веды, як зрабіць нашыя гарады лепш, ды пракачаеце soft skills. Праграма ўключае 14 анлайн-лекцый і трэнінгаў у перыяд з 3 чэрвеня па 1 ліпеня.
Дэдлайн: 30 траўня
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і БНМС «РАДА» запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывіст_ак. Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы, Грузіі, і разлічаны на 20 дзён. Ад кожнай арганізацыі могуць прымаць удзел 2 чалавекі.
Дэдлайн: 15 чэрвеня