Запрашаюць да ўдзелу ў канферэнцыі ў Школе творчых мастацтваў Віндзорскага універсітэта. Мэта – развіваць і папулярызаваць больш прамое супрацоўніцтва паміж жанчынамі, якія працуюць на стыку #мастацтва, навукі і тэхналогій. Цікавіць унёсак у развіццё метадалогій даследаванняў у галіне мастацтва і навукі, а таксама стратэгій супрацоўніцтва, якія могуць пашырыць абмен ведамі і зблізіць супольнасці.
Чакаюць тэзісы для кароткіх прэзентацый, акрамя таго можна падаць праекты для выставы ў галерэі, мультымедыйнага і кінапаказу, а таксама прэзентацый і майстар-класаў.