Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк прызначылі на 15 снежня, піша «Вясна». С…

Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк прызначылі на 15 снежня, піша «Вясна».

Суддзя Станіслаў Іванюценка 9 кастрычніка прызнаў жанчыну вінаватай у “злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі” (ч. 2 арт. 411 КК) і прызначыў ёй яшчэ 1 год калоніі ў дадатак да трох гадоў. На першым судовым пасяджэнні яна заявіла пра збіванні ў зарэчанскай калоніі — быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.  

Апеляцыйную скаргу палітзняволенай разгледзіць Гомельскі абласны суд 15 снежня.