Іанічны універсітэт запрашае даследаваць мастацкімі і навуковымі спосабамі новыя рэпрадуктыўныя тэхналогіі. Плануецца выкарыстоўваць метадалогію DIY і нефармальнае злучэнне мастацтва і навукі. Асноўныя тэмы: штучнае апладненне, экстракарпаральнае апладненне, рэдагаванне генаў зародкавай лініі і даследаванні зомбі. Запрашаюць мастакоў, перформераў, творцаў #відэа і #media_art (#VR, #AR), этнографаў, пісьменнікаў-фантастаў, творцаў, якія цікавяцца навукай. У тым ліку запрашаюць навукоўцаў, спецыялістаў па рэпрадуктыўных тэхналогіях і г.д. Арганізатары прапануюць: – пражыванне і частковае харчаванне. Ддл: 1 лютага. Падаць заяўку.