Шэраг былых палітвязьняў і актывістаў разам зь Беларускай Нацыянальна-дэмарктычнай плятформай ладзяць сэрыю акцый ”Ультыматум да лукашэнкі”. Сэнс іх пераканаць Польскія ўлады цалкам прыпыніць чыгуначныя грузаперавозкі паміж Польшчай і Беларусьсю да таго моманту, пакуль лукашэнка не адпусьціць усіх палітзьняволеных, што цяпер знаходзяцца ў закладніках рэжыму.
Акцыі будуць ладзіцца да таго часу, пакуль мэта іх ня будзе дасягнута. Менавіта гэта, а ня проста стварэньне чарговай інфахвалі – ёсьць іхняй задачай. Але ня ўсе беларусы, што знаходзяцца цяпер замяжой, ведаюць пра гэта, разумеюць сэнс альбо маюць іншае меркаваньне на гэты конт. Для таго, каб разабрацца ў сытуацыі, мы ладзім адкрытае грамадзкае абмеркаваньне.
Сустрэчу вядзе суарганізатар акцый, былы палітзьняволены Вадзім Дзьмітранок.
Адрас: pl. Konstytucjі, 6 29 студзеня 18:30 Сувязь: @robіmrazamadmіn Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobіmrazam