Запрашаюць танцораў, якія займаюцца эксперыментальным рухам, новай харэаграфіяй і танцавальнымі даследаваннямі. Асабліва цікавіць мастацкае дзеянне як сацыяльнае выказванне. Перавага будзе аддадзена праектам, створаным спецыяльна для фестывалю. Працягласць твора не павінна перавышаць 15 хвілін.
Арганізатары прапануюць: – удзел у фестывалі – прызавую прэмію 2000 EUR ці прэмію Focus Days -выдаткі на пражыванне і праезд 300 – 450 EUR.