Сяргей Бульба: трэба спыніць чыгуначныя зносіны з Беларуссю для вызвалення палітвязняўУ сераду каля …

Сяргей Бульба: трэба спыніць чыгуначныя зносіны з Беларуссю для вызвалення палітвязняў

У сераду каля будынка ўрада Польшчы прайшоў пікет з патрабаваннем выставіць ультыматум Лукашэнку: калі ён не вызваляе ўсіх палітычных зняволеных, то варта заблакаваць грузаперавозкі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза. Адпаведны зварот удзельнікі акцыі перадалі ў канцылярыю польскага прэм’ера.

Былы старшыня “Белага легіёну” Сяргей Бульба гэтую акцыю падтрымлівае і спадзяецца, што новыя польскія ўлады пачуюць беларусаў, бо мінулыя казалі, што спыненне грузаперавозак гэта нявыгадны крок. У беларусаў жа ў прыярытэце – вызваленне беларусаў з турмаў. Сяргей Бульба лічыць, што тактыка цяперашніх дэмакратычных лідараў па вызваленні палітвязняў сябе не апраўдала.