Творчая праграма развіцця эка-прававога актывізма! Праект на скрыжаванні права і перфоманса шукае 6-…

Творчая праграма развіцця эка-прававога актывізма!

Праект на скрыжаванні права і перфоманса шукае 6-9 удзельнікаў/_ніц беларускай нацыянальнасці, зацікаўленых у рэфлексіі над сувяззю прыроды і палітычнага рэжыму.

Для каго: #актывісты, #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #юрысты і інш.
Калі: 8 сустрэч – #анлайн, афлайн на тэрыторыі #Аўстрыі/#Польшы – з сакавіка па чэрвень (канкрэтныя даты сустрэч абяруцца калектыўна).

Праграма напалову складаецца з воркшопаў ад экспертаў/_ак па экалагічным праве, правах прыроды і экалагічнай сітуацыі ў Беларусі і напалову з практычнага ўзаемадзеяння з лесам праз цялесна-арыентаваныя практыкі.

Напрыканцы праекта ўва ўдзельніка/_ніц будзе шанец распрацаваць сваю эксперыментальную версію зялёнай канстытуцыі Беларусі і прэзентаваць яе ў выглядзе перфоманса.

Удзел бясплатны, выдаткі на праезд і пражыванне пакрываюцца.

Ддл: 7 сакавіка.

Для выказвання зацікаўленасці дашліце кароткую матывацыйную нататку (да 250 словаў) @wddln у Тэлеграм альбо на пошту [email protected], пазначце вашае месца пражывання.

#танец #харэаграфія #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва #экалогія