«Як распрацаваць стратэгію па развіццю TikTok?» – анлайн-#лекцыя Эрыкі Марзана з Deutsche Welle Для…

«Як распрацаваць стратэгію па развіццю TikTok?» – анлайн-#лекцыя Эрыкі Марзана з Deutsche Welle

Для каго: #медыя, #культдзеячы і г.д.
Калі: 7 сакавіка ў 18.00 (Варшава).

Не з пошуку вядучага або планавання кантэнту пачынаецца інтэграцыя TikTok у рэдакцыйныя працэсы. Каб спадабацца алгарытмам і абысці канкурэнтаў, першым крокам павінен стаць аналіз рынку і вывучэнне ўнікальнай дынамікі платформы.

Вы даведаецеся:
– пра запуск TikTok: аналіз рынку
– распрацоўку стратэгіі: вызначэнне мэт кантэнту
– укараненне ў рэдакцыйныя працэсы: лепшыя практыкі TikTok
– паспяховы вопыт: DW Македонія.

Эрыка Марзана – менеджар па развіцці аўдыторыі Deutsche Welle (DW) у Боне. Спецыялізуецца на ўмацаванні сувязей паміж рэдакцыямі і чытачамі. Узначальвае напрамкі TikTok і X (раней Twitter) у аддзеле развіцця аўдыторыі.

Мова лекцыі – англійская. Будзе даступны сінхронны пераклад на рускую.

Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #відэа