Працягваем рэалізацыю нашага праекту пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі!
9 сакавіка ва Уроцлаве разам з «Мова Нанова» правядзем сустрэчу, прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню. Пройдзе яна ў межах аднаго з першых пасля 2020 года праектаў на лацінцы – «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami»
Падчас імпрэзы паразмаўляем пра: – асабістую гісторыю і ўнёсак у нашу агульную спадчыну 12-ці выбітных беларускіх жанчын – гераіняў праекту; – чаму гэтыя і мноства іншых малавядомых жаночых імёнаў маюць вялікае значэнне для ўсіх беларусак і беларусаў; – як так сталася, што часцяком жанчыны адыходзяць у цень гістарычных працэсаў; – чаму важна не забываць і як мага больш казаць пра іх дасягненні.
Нашы спікеркі: – Таццяна Гайдук, гісторык, адукатарка, студэнтка Уроцлаўскага ўніверсітэту; – Ірына Сідорская – доктарка філалагічных навук, дацэнтка, незалежная даследчыца.