25 сакавіка 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэты дзень мы ўпершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Дык давайце правядзем Дзень Волі разам!
У 19:00 па мінскім часе 25 сакавіка на ютуб-канале «Годна» пачнецца святочная трансляцыя. Будзе шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні, а таксама вас чакаюць гістарычныя цікавосткі, абмеркаванне сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым.
J:МОРС
NAVIBAND
Dlina Volny
І гэта толькі пачатак, хутка будуць абвешчаныя іншыя музычныя гурты.
Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106.
Дзяліцеся з блізкімі, запамінайце час і месца сустрэчы – мы робім гэта для кожнай і кожнага, хто чытае гэтыя радкі. Збірайцеся з роднымі і сябрамі і ўключайце трансляцыю разам. Насычаны эфір запланаваны на ўвесь вечар. У вас будзе магчымасць бяспечна пагутарыць з гасцямі шоу і прывітаць землякоў .
Нагадваем, што вы можаце падтрымаць арганізацыю нашага свята тут – будзем вельмі ўдзячныя.
З любоўю,
Каманда БНР100