The New Circus Factory у Францыі запрашае 3 мастакоў на 21-дзённую рэзідэнцыю ў Rennes

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

The New Circus Factory — #рэзідэнцыя | #Францыя

→ AY-ROOP / Le Milieu запрашае 3 цыркавых мастакоў(-чак) і / або канструктараў(-ак), сцэнографаў(-ак) на 21-дзённую рэзідэнцыю ў Rennes Métropole.

Тэма рэзідэнцыі — Reuse: (Re)making for Circus. Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць, як у сучасным цырку можна выкарыстоўваць матэрыялы, якія ёсць паўсюль: паперу, кардон, пластык, лёгкі метал, тэкстыль, перапрацаванае дрэва, дэталі ровараў і іншыя даступныя рэсурсы.

◉ Калі: 28 лістапада — 18 снежня 2026.

◉ Падавацца могуць:
• Індывідуальныя заяўнікі(-цы) або калектывы да 3 чалавек
• Юрыдычныя рэзідэнты(-кі) краін Creative Europe, акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый і дэпартаментаў.

Прапануецца:
• Майстэрня для канструявання з абсталяваннем
• Рэпетыцыйная сцэна і цыркавы намёт
• Кантакты лакальных ініцыятываў і арганізацый, якія працуюць з паўторным выкарыстаннем матэрыялаў
• Ментарская падтрымка ад спецыяліста(-кі) па паўторным выкарыстанні і прафесіянала(-кі) ў сферы перфарматыўных мастацтваў
• Пражыванне на месцы ў асобных пакоях
• Абеды ў сталовай Le Milieu з аўторка да пятніцы
• Доступ да абсталяванай супольнай кухні
• Тэхнічная падтрымка
• 900 EUR на чалавека
• Пакрыццё дарогі
• Магчымыя дадатковыя даплаты за экалагічнае падарожжа, візу, дзяцей да 18 гадоў, accessibility needs і іншыя выпадкі.

Рэзідэнцыя даступная для мастакоў(-чак) з інваліднасцю і людзей з патрэбамі ў даступнасці.

Ддл: 3 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!