→ Chalet du Parc у партнёрстве з Maison Gutenberg запускае праграму з трох рэзідэнцый для мастакоў і мастачак, якія працуюць з экалагічнымі і сацыяльнымі тэмамі. Праекты павінны быць звязаныя з тэрыторыяй Ліёна і / або Паркам Тэт-д’Ор.
◉ Калі:
Рэзідэнцыя 1: 7 верасня – 3 снежня 2026 + выстава: 3 снежня 2026 – 3 студзеня 2027
Рэзідэнцыя 2: 11 студзеня – 18 сакавіка 2027 + выстава: 18 сакавіка – 18 красавіка 2027
Рэзідэнцыя 3: 25 красавіка – 1 ліпеня 2027 + выстава: 1 ліпеня – 29 жніўня 2027.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі ў сферы #візуальнае_мастацтва і #сучаснае_мастацтва. Могуць падавацца калектывы.
Праекты, звязаныя з:
• Экалогіяй і ўстойлівым развіццём
• Прыродай у горадзе
• Устойлівым харчаваннем
• Адказнымі практыкамі
• Экалогіяй штодзённасці
• Жывым светам, людзьмі і нечалавечым асяроддзем.
Фармат:
• Каля 2,5 месяца рэзідэнцыі
• + каля 1 месяца публічнай выставы
• Асобная студыя 30 м² унутры Chalet du Parc
• Куратарская, мастацкая і тэхнічная падтрымка
• Фінансавая падтрымка вытворчасці і дакументацыі.
Прапануецца:
• 3 300 EUR ганарар за даследаванне і стварэнне
• 2 400 EUR вытворчы грант
• Пакрыццё мантажу фінальнай выставы (у разумных межах).
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!