СУСТРЭЧА, ПРЫСВЕЧАНАЯ КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДЗЕУ суботу 2 мая а 14:00 запрашаем вас у Беларускі Замкак на…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СУСТРЭЧА, ПРЫСВЕЧАНАЯ КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДЗЕ

У суботу 2 мая а 14:00 запрашаем вас у Беларускі Замкак на сустрэчу, прысвечаную Каардынацыйнай радзе (КР) дэмакратычнай Беларусі і ўдзелу ў яе будучыні.

Зараз у грамадстве шмат спрэчак: нехта лічыць выбары ў КР найважнейшым крокам, а нехта сумняваецца ў іх сэнсе. Мы хочам сабрацца, каб сумленна і адкрыта абмеркаваць усе пытанні, што назапасіліся.

Пра што будзем размаўляць на сустрэчы:

— Што такое Каардынацыйная рада сёння: яе функцыі, магчымасці і рэальны ўплыў.
— Наколькі КР актуальная ў сучасных рэаліях: разбіраем яе ролю як для дыяспары, так і для беларусаў унутры краіны.
— Выбары ў КР: ці варта браць у іх удзел і ў чым заключаецца асабістая адказнасць кожнага з нас.
— Хто ідзе ў КР: зробім кароткі агляд спісаў і каманд, якія вылучаюцца.
— Прэзентацыя спісу “Ваш Голас”: будзе прадстаўлена праграма і мэты.

Сустрэча пройдзе ў фармаце адкрытага дыялогу. Нам важна пачуць вашае меркаванне, сумневы і прапановы.

Субота 2 траўня
14:00
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10