Ужо заўтра! Анлайн-#варкшоп па публічных выступах «Гульня — як спосаб матывацыі» з Андрэем Саўчанкам…

Ужо заўтра! Анлайн-#варкшоп па публічных выступах «Гульня — як спосаб матывацыі» з Андрэем Саўчанкам ад Nation of Leaders
◉ Калі: 28 студзеня (серада), 18:00-19:30 (Варшава), 19:00-20:30 (Вільнюс), 20:00-21:30 (Мінск).
Зарэгістравацца
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Калі вы даўно марыце выступаць упэўнена, адчуваеце хваляванне перад выхадам на публіку ці шукаеце спосаб зрабіць свае прамовы больш жывымі — маем для вас цудоўную навіну!
◉ Калі: 28 студзеня (серада), 18:00-19:30 (Варшава), 19:00-20:30 (Вільнюс), 20:00-21:30 (Мінск).
Правядзе занятак аўтар і вядоўца курса “Сейбіт Прамовы” Андрэй Саўчанка.
Андрэй — прафесійны акцёр і рэжысёр тэатра, які дакладна ведае, як прыручыць страх сцэны, трымаць увагу залы на ўсе 100% і зрабіць кожны ваш выхад незабыўным.
Што вас чакае?
Гэта будзе не проста лекцыя, а дынамічная практыка. За 1,5 гадзіны мы разам паспрабуем акцёрскія інструменты на практыцы і навучымся прымяняць іх падчас сваіх публічных выступаў.
На занятку вы:
засвоіце прынцып выкарыстання гульні ў падрыхтоўцы і правядзенні прамовы
атрымаеце практычны досвед выступу ў бяспечнай і прыязнай прасторы
навучыцеся карыстацца інтэлектуальнымі і эмацыйнымі інструментамі акцёра
забераце з сабой класны настрой і зарад натхнення для новых здзяйсненняў.
Медыярэсурсы Нацыі Лідараў уключаны ў пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!