→ Двухгадовая праграма для спецыялістаў/-ц на пачатку кар’еры ў сферы музыкі, якія хочуць развіваць міжнародную кар’еру, паглыбіцца ў культурную палітыку і стаць часткай еўрапейскай музычнай супольнасці.
Прапануецца: – Паездка на European Forum on Music 2026 9-12 чэрвеня 2026 у #Румынія) (дарога, пражыванне і ўдзел аплачваюцца) – Доступ да мерапрыемстваў і сустрэч European Music Council на 2 гады – Асабісты ментар/-ка з музычнай сферы – Новыя кантакты і міжнародная прафесійная сетка – Магчымасць працягваць сувязь з EMC і пасля завяршэння праграмы.