падобра што працэс выхаваньня ТатыКолі з боку Пекіна ўступае ў іншую фазу. Ужо больш лагодна, але за…
Ужо больш лагодна, але за спробу падмануць Пекін (й ня толькі) давядзецца недаатрымаць прыблізна 120-150 млн даляраў (на гэтым этапе)
да 9 месяца 2025 году назіраўся правал па продажам беларускай калійкі ў КНР. Пры росьце попыту Пекін “закрываўся” расейскімі ды канадзскімі пастаўкамі.
Напрыклад, у верасьні Беларусь прадала калійных соляў крыху больш чым на 30 млн даляраў, а РФ амаль на 172
Пры гэтым кошт расейскіх угнаеньняў быў каля 349 даляраў за тону, а беларускіх 356 даляраў за тонну.
У кастрычніку суадносіны крыху іншыя: РФ на 200 млн пры кошце 357 даляра за тонну. Беларусь рэзка нарасьціла аб’ёмы й давяла выручку да 83,8 млн даляраў пры кошце 336 даляраў за тонну
У лістападзеі РФ прадала калійкі на 148 млн пры кошце 359 а Беларусь нагандлявала ўжо на 102,7 млн пры кошце 336 даляраў за тонну
Тое што кошт беларускіх угнаеньняў два месяцы як стаіць на месцы можа сьведчыць пра падпісаньне адносна вялікага кантракту зь фіксаванымі параметрамі ацэнкі тонны угнаеньняў. Гэта азначае, што па 336 даляраў за тонну Беларусь будзе прадаваць яшчэ пэўны час. Таньней чым РФ? Так. Але тое выхаваўчы працэс. Быў момант, калі Кітай ратаваў беларускую калійку (2023) й купляў значна даражэй за РФ. Пасьля Менск спрабаваў дамовіцца з Масквою пра аднолькавыя кошты – чытай пра тое як надурыць кітайцаў. Пайшоў выхаваўчы працэс і зараз даводзіцца даваць дысконт. Які захаваецца яшчэ некалькі месяцаў.
Але аб’ёмы пасьля выкананьня гэтага кантракту могуць вырасьці. Прычыны – пачатак гонкі за калійныя актывы ў Беларусі напрыканцы зімы, ды выхаваўчы працэс Пекіну ўжо датычна Масквы.
Таму раю сачыць за разьвіцьцём падзей.
Я буду сачыць таксама і пакрыху працягваць пісаць аналітыку на тэму коштаў на беларускую каліку: які каб не збанкрутавала галіна, які каб было ок і які каб ў Менску крычалі Алілуйа. Проста ацэнка, а што далей – не мая справа ))