Тэатральная рэзідэнцыя ў межах міжнароднага фестывалю для маладых аўдыторый Schöne Aussicht / Bright…

Тэатральная рэзідэнцыя ў межах міжнароднага фестывалю для маладых аўдыторый Schöne Aussicht / Bright View | Штутгарт, #Германія

→ Тыдзень у міжнародным тэатральным асяроддзі: прагляды спектакляў, дыскусіі, абмен досведам і нефармальныя сустрэчы з тэатральнымі прафесіянал(к)амі з усяго свету.

◉ Для каго: #творцы 18-35 гадоў з цікавасцю да тэатра для дзяцей і падлеткаў, якія вучацца або працуюць у сферы сцэнічных мастацтваў (драматургія, рэжысура, акторства, лялечны #тэатр, #танец, #перформанс, сцэнаграфія, касцюмы, #музыка, тэатральная педагогіка).
◉ Калі: 15-21 траўня 2026.

Праграма:
– Удзел у ўсім фестывальным тыдні Schöne Aussicht / Bright View 2026
– Супольныя прагляды спектакляў з міжнароднай праграмы
– Абмеркаванні і рэфлексіі разам з іншымі ўдзельнік/цамі і запрошанымі тэатральнымі дзеяч(к)амі
– Нефармальныя сустрэчы, экскурсіі, вечарыны і абмен ідэямі
– Каардынацыя і суправаджэнне ад дасведчанага тэатральнага творцы.

Прапануецца:
– Квіткі на ўсе спектаклі фестывалю
– Пражыванне (хостэл, агульныя пакоі)
– Харчаванне ў фестывальным цэнтры
– Частковая кампенсацыя дарогі (да 100 EUR).

Ддл: 15 студзеня.
Даведацца больш у PDF.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!