Многія з вас ведаюць Дзіму Гопту і ягоную няпростую жыццёвую сітуацыю. Сёння яго маці звяртаецца з п…
05.01.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Многія з вас ведаюць Дзіму Гопту і ягоную няпростую жыццёвую сітуацыю. Сёння яго маці звяртаецца з просьбай аб дапамозе ў рэабілітацыі.
Дзіма ўдзельнічаў у мірных акцыях 9 і 10 жніўня ў сваім родным Жлобіне, за што амаль два гады правёў у калоніі, нягледзячы на наяўны псіхічны дыягназ.
З 2023 года Дзіма жыве ў Літве, пастаянна ўдзельнічае ў акцыях салідарнасці і іншых актыўнасцях беларускай дыяспары, працаваў у інклюзіўным рэстаране „Pirmas Blinas“. Аднак з-за свайго стану і дзіцячай даверлівасці ён трапіў у дрэнную кампанію і цяпер змагаецца з залежнасцю. На жаль, пакуль безвынікова.
Самастойна выйсці з гэтай сітуацыі ён не можа. Прафесійная дапамога ў спецыялізаванай установе патрабуе фінансавых сродкаў, якіх у сям’і няма.
Дзіма — вельмі добры і шчыры чалавек, які, на жаль, апынуўся ў бядзе. На дадзены момант яго мама збірае 500 еўра на рэабілітацыю Дзімы.
Калі вы хочаце дапамагчы, вы можаце пералічыць сродкі на ўказаны рахунак.
Кожны ўнёсак — гэта шанец на падтрымку, лячэнне і вяртанне да стабільнага жыцця.
Дзякуй усім, хто не застаецца абыякавым. Салідарнасць — гэта пра дзеянні.

Volha Hopta
LT853500010016202935Кожны ўнёсак — гэта шанец на падтрымку, лячэнне і вяртанне да стабільнага жыцця.