Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі — eidolon Grant 2025 → eidolon centre for Everyday…

Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі — eidolon Grant 2025

→ eidolon centre for Everyday Photography (Будапешт) запрашае дасылаць заяўкі на #стыпендыя для тых, хто даследуе, архівуе ці творча працуе з візуальнай культурай штодзённасці: ад сямейных архіваў 19–20 стагоддзя да сучасных вобразаў у Instagram і TikTok.
Для каго: калектывы і індывідуальна.

Катэгорыі:
1. Сучасная візуальная культура — лічбавыя выявы, сацсеткі, эстэтыка і палітыка фота ў XXI ст.
2. Штодзённая фатаграфія мінулага — архівы, сямейныя калекцыі, гісторыя паўсядзённага вобразу.

Прапануецца:
– Фінансаванне да 25 000 EUR (можна запытаць частку, паказаўшы дакладны бюджэт)
– Падтрымка праектаў у розных фарматах: тэксты, артыкулы, пераклады, кнігі; выставачныя і медыяпраекты, site-specific працы; дакументальныя фільмы, відэаэсэ; майстар-класы, даследчыя групы, лекцыі
– Магчымасць публікацыі або прэзентацыі праз платформу eidolon.

Ддл: 31 жніўня (23:59 CET).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.