“БЕЛАРУСЬ НЯ ЗЬНІКНЕ, КАЛІ НЯ СКОРЫЦЦА ЧУЖОЙ СІЛЕ”. У дзень народзінаў Васіля Ўладзімеравіча Быкава (1924-2003) прыгадаю словы з інтэрвію, якое зрабіў зь ім напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, вясной 1994: “…Беларускі этнас дужа малады, ён толькі падбіраецца да свайго разьвіцьця, якога па некаторых прычынах быў пазбаўлены ў мінулым. Тое наша разьвіцьцё павольнае, духоўна-фізычныя магчымасьці яго рэалізуюцца ашчадна-замаруджана, найбольшы ягоны росквіт наперадзе. Але тое пэўна, што Беларусь ня зьнікне, калі ня скорыцца чужой сіле, яшчэ разгорне свой жыцьцёвы патэнцыял і зьдзейсьніць на боскай зямлі сваю людзкую місію».
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ