Дзве рэзідэнцыі з ддл да 1 чэрвеня1⃣ Рэзідэнцыя TILT Artist-in-Residence 2025 | #ЗША → TILT …

Дзве рэзідэнцыі з ддл да 1 чэрвеня

1⃣ Рэзідэнцыя TILT Artist-in-Residence 2025 | #ЗША

→ TILT Institute for the Contemporary Image (Філадэльфія, ЗША) адкрыў прыём заявак на сваю штогадовую рэзідэнцыю для фатографаў/-к і фотамастакоў/-чак, якія працуюць з сучасным візуальным вобразам і эксперыментуюць з тэхналогіямі.
Калі: верасень – лістапад 2025 (4 тыдні).

Прапануецца:
– Ганарар 3,000 USD
– 1,500 USD на дарогу і жыллё
– 1,000 USD на матэрыялы
– Доступ да прафесійнай лабараторыі TILT (сканер, прынтар і інш.)
– Прэзентацыя прац падчас open studio.
Даведацца больш


2⃣ Рэзідэнцыя Artist Residency Grant 2026 | #ААЭ

→ Ras Al Khaimah Art Foundation (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) прымае заяўкі на мастацкую рэзідэнцыю на 6 месяцаў. Яна адкрытая для мастакоў/-чак з досведам і ахоплівае ўсе віды мастацтва: #жывапіс, #фатаграфія, тэкстыль, #скульптура, mixed media, ювелірны #дызайн, #кіно і інш.

Праграма арыентавана на супрацоўніцтва з супольнасцю і стварэнне новых праектаў, натхнёных кантэкстам Эміратаў.
Прапануецца (пакрыццё да 61,000 AED/~15,300 EUR):
– Авіяквіткі, віза, транспарт у межах Эміратаў
– Пражыванне, стыпендыя, матэрыялы і арэнда абсталявання
– Выстава ў межах Ras Al Khaimah Art Festival
– 6 варкшопаў (па 1 у месяц), адкрытая студыя
– Запіс падкаста і блог
– Адна праца перадаецца ў калекцыю фонду.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.