
→ Нагадаем, MOST IV працягвае прыём заявак на прафесійныя паездкі для беларусаў(-к) у краіны ЕС да 2027 года.
Праграма рэалізуецца Гётэ-Інстытутам ў Вільнюсе і адкрытая для беларускіх прафесіяналаў і прафесіяналак з 6 сектароў: #культура і крэатыўныя індустрыі; #адукацыя і нефармальнае навучанне; грамадзянская супольнасць, #медыя, #правы_чалавека; #бізнес і інавацыі; ахова здароўя, ўстойлівае развіццё.
Даступныя фарматы: стажыроўкі, візіты, удзел у канферэнцыях, варкшопах і інш.
– Падаваць заяўку трэба мінімум за 3 месяцы да паездкі
– Працягласць — ад 3 да 90 дзён
– MOST пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з паездкай
– Калі няма кантактаў у ЕС, каманда MOST дапаможа знайсці партнёраў у якасці host-арганізацыі.
Вашу заяўку значна ўзмоцняць такія аспекты, як:
– Празрыстая значнасць паездкі для вашай прафесійнай кар’еры, арганізацыі і, вельмі важна, супольнасці
– Устойлівае развіццё (улічвайце гэта пры лагістыцы паездкі — па магчымасці, абірайце наземны транспарт)
– Менавіта міжнародны прафесійны абмен. Увага: сувязі ўнутры беларускай дыяспары менш адпавядаюць мэтам праграмы, таму старайцеся знайсці замежных партнёраў для супрацы падчас і/альбо пасля паездкі.
– 11 чэрвеня (серада), 16:00-17:00 (Мінск)
– 9 ліпеня (серада), 16:00-17:00 (Мінск).
Можна таксама загадзя задаць пытанні праз форму рэгістрацыі або напісаць на [email protected]
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.