У Ватыкане адбылося біскупскае пасвячэнне Апостальскага нунцыя ў Беларусі Іньяцыё Чэффаліа
22 мая ўвечары ў Базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане падчас урачыстай святой Імшы мансеньёр Іньяцыё Чэффаліа, які 25 сакавіка быў прызначаны Папам Францішкам тытулярным арцыбіскупам Ф’ярэнціна і Апостальскім нунцыем у Беларусі, атрымаў біскупскае пасвячэнне.