Tutaka 2025: Як не толькі далучыцца да вялікага беларускага оўпэнэйру на польскім Падляшшы, але і с…

Tutaka 2025: Як не толькі далучыцца да вялікага беларускага оўпэнэйру на польскім Падляшшы, але і стварыць яго? Лавіце дзве магчымасці ад арганізатараў!

Фестываль абуджаных Tutaka збярэ людзей з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін Еўропы на піку лета — 10–13 ліпеня. Творцы, культурніцкія і грамадскія ініцыятывы і бізнесы, а таксама культ-энтузіасты і энтузіасткі запрашаюцца ўжо зараз — каб…


1⃣ Знайсці сваё ідэальнае месца ў праграме фестывалю

#НДА, #рамеснікі/-цы, маладыя бізнесы, #мастакі/-чкі, культ-арганізатары/-кі і ўсе, хто мае цікавыя прапановы: падавайце заяўку, калі хочаце прадставіць свае вырабы, кнігі, мерч, ініцыятыву ці праект. Вітаюцца ідэі майстар-класаў, лекцыі, гульні, любыя творчыя фарматы.

Прапануецца:
– Месца на кірмашы і магчымасць продажу сваіх тавараў/паслуг
– Інфармацыйная падтрымка, шырокая аўдыторыя і інш.

Кошт удзелу: ад 150 да 800 PLN + 10% ад продажаў (у залежнасці ад пакета).

Ддл: 10 чэрвеня.
Даведацца больш


2⃣ Далучыцца ў каманду валанцёр(к)амі

Запрашаюцца кожны і кожная, хто хоча ўбачыць закуліссе фестывалю, пазнаёміцца з супольнасцю і набыць досвед.
Таймінг: падрыхтоўка 27 чэрвеня – 9 ліпеня; фестываль: 10–13 ліпеня; дэмантаж 14–20 ліпеня.

Якая дапамога патрэбная:
– Мантаж і дэмантаж лакацый
– Інфапункты, рэгістрацыя і сувязь з гасцямі
– Падтрымка падчас майстар-класаў, лекцый
– Лагістыка, эстэтыка прасторы
– Праца з артыст(к)амі і на сцэне.

Прапануецца:
– Начлег і харчаванне
– Фестывальная футболка
– Практыка ў польскай і беларускай
– Пасведчанне аб валанцёрстве (па жаданні).

Ддл: 1 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

#Польшча