Гісторыя з Сяргеем Ціханоўскім пачалася разгортвацца роўна пяць гадоў таму6 і 7 траўня 2020 года ў …

Гісторыя з Сяргеем Ціханоўскім пачалася разгортвацца роўна пяць гадоў таму

6 і 7 траўня 2020 года ў Беларусі адбыліся звычайныя на той час падзеі: быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі. Ужо пасля ягонага затрымання на YouTube-канале з’явілася відэа, у якім ён абвясціў пра жаданне балатавацца на прэзідэнта. Аднак праз затрыманне да выбаркама ён так і не дайшоў. Замест яго гэта зрабіла ягоная жонка — Святлана Ціханоўская.

Гэтая падзея назаўсёды змяніла палітычны ландшафт Беларусі, выклікаўшы з аднаго боку масавы пратэстны рух і нацыянальнае абуджэнне, а з другога — хвалю гвалту, рэпрэсій і тэрору.

Падрабязней пра тое, як гэта адбывалася, чытайце ў нашым артыкуле.