Прэмія State of the ART(ist) 2025 + конкурс на выставу на Ars Electronica | #Аўстрыя Для каго: #ма…

Прэмія State of the ART(ist) 2025 + конкурс на выставу на Ars Electronica | #Аўстрыя

Для каго: #мастакі/-чкі, творчыя групы, NGO і арганізацыі, чыя праца звязана з сацыяльнай або палітычнай небяспекай, міграцыяй, рэпрэсіямі, канфліктамі або экалагічнымі катастрофамі.
Калі: выстава 3–7 верасня 2025.

Конкурс для мастацкіх праектаў ад творцаў, якія жывуць у рэпрэсіўных умовах, дзе няма гарантый свабоды слова, або тых, хто пацярпеў ад прыродных катастроф, або таксама праекты, якія даследуюць мастацкія спосабы ўмацавання супольнасцяў і асобаў з дапамогай лічбавых тэхналогій.

Прапануецца:
– 1 галоўная прэмія 6 000 EUR
– 2 дадатковыя — 2 000 EUR кожная
– 7 ганаровых згадванняў (Honorable Mentions)
– Выбраныя маста(ч)кі могуць быць запрошаныя ў Лінц (дарога і пражыванне аплочваюцца).

Падача ананімная або адкрытая. Дадзеныя захоўваюцца на бяспечным серверы.

Ддл: 31 траўня, 23:59 CEST.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.