«Застаецца спадзяванне на супольнасць і яе салідарнасць»– Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыял…

«Застаецца спадзяванне на супольнасць і яе салідарнасць»

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, – да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю:

«У Беларусі жывуць 560 тысяч людзей з інваліднасцю, больш за 30 тысяч з іх дзеці. Яны сутыкаюцца з побытавымі і медыцынскімі цяжкасцямі, з бар’ерамі фізічнымі, юрыдычнымі, сацыяльнымі. Часта не могуць рэалізаваць нават свае базавыя правы. Пры гэтым голас людзей з інваліднасцю не чутны, а незалежныя ініцыятывы і СМІ, якія маглі б ім дапамагчы, знішчаюцца.

Мы хацелі б бачыць у Беларусі сацыяльную палітыку, але яе не існуе. Замест сацпалітыкі беларусаў чакае залежнасць ад рашэнняў лаяльных рэжыму чыноўнікаў.

У сацыяльна арыентаванай дзяржаве людзі і іх жыццё не вызначаюцца толькі тым, што напісана ў іх медыцынскіх даведках яны проста жывуць. З магчымасцямі, бачнасцю, павагай. Але ў Беларусі пакуль няма сапраўды сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

Застаецца спадзяванне на супольнасць і яе салідарнасць. Таму мы заклікаем: не будзьце абыякавымі. Побач з намі людзі, якія праз інваліднасць і адначасова праз рэпрэсіі апынуліся ў выключна цяжкай сітуацыі.

На платформе дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» адкрыты збор, які можа стаць для іх шанцам на лепшае жыццё. Далучайцеся. Кожны ваш унёсак крок да больш справядлівага і чалавечнага свету»

@CabinetBelarus